Пасяджэнне савета па развіцці кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры з удзелам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня на «Беларусьфільме» адбылося пасяджэнне савета па развіццю кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры з удзелам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі, Віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі, Міністра культуры Анатоля Маркевіча.
У ходзе абмеркавання была адзначана важнасць стварэння кінакарціны, якая расказвае пра гістарычныя падзеі на тэрыторыі Беларусі, неабходнасць стварэння яркага і якаснага кіно, дзе было б паказана, як лёсы людзей пераплятаюцца з лёсам краіны. Такім кіно стане фільм пад працоўнай назвай «Мы адзіныя», праца над якім вядзецца ў дадзены момант.
Дзеянне фільма разгортваецца ў 1925 г. пасля падзей Рыжскай дамовы, калі тэрыторыя Беларусі была падзелена. Фільм стане першай часткай нацыянальнай трылогіі аб гісторыі Беларусі і жыцці нашых суайчыннікаў у XX, пачатку XXI стагоддзі.
«Мы чакаем ад беларускага кінематографа прарыву. Дзяржава зрабіла ўсё неабходнае для таго, каб аказаць фінансавую падтрымку «Беларусьфільму» ў няпросты перыяд. Цяпер важна знайсці тыя кропкі, дзякуючы якім кінастудыя можа вярнуцца на ўзровень савецкага часу, калі яна была вядомай і паспяховай», - адзначыў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Са студзеня 2021 года да гэтага часу кінастудыяй выпушчаны 6 анімацыйных фільмаў, 11 дакументальных, 5 мастацкіх. У вытворчасці знаходзяцца анімацыйныя фільмы «Песня Сірын» (на аснове беларускага фальклору і славянскай міфалогіі), «Класікі і шахматы» (аб народных паэтах Беларусі Янку Купале і Якубе Коласе), сумесны беларуска-расійскі музычна-адукацыйны праект «Дзіцячы альбом. XXI стагоддзе».
Напярэдадні 2023 года выйдзе ў пракат сумесны беларуска-расійскі фільм «Аліўе», напярэдадні 2024 года - «Навагодні экспрэс». Цяпер вядзецца падрыхтоўка да здымак праекта «Казбек» на тэрыторыі Беларусі. Актыўна ідзе праца над першай часткай нацыянальнай трылогіі пад працоўнай назвай «Мы адзіныя».