adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Пасяджэнне Савета па развіцці кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры

19.01.2024

17 студзеня 2023 года з удзелам Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча адбылося пасяджэнне Савета па развіццю кінематаграфіі пры Міністэрстве культуры.

На пасяджэнні быў разгледжаны сцэнарый беларуска-расійскага фільма «Бацька Мінай: Партызанская легенда», работу над якім вядуць Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» і кінакампанія «ВаенФільм» (Расія).

У сваім уступным слове Міністр культуры падкрэсліў важнасць стварэння такога фільма да 80-годдзя Перамогі і адзначыў тую вялікую работу над сцэнарыем, якая была праведзена з улікам прапаноў, выказаных на папярэднім пасяджэнні савета ў снежні 2023 года.

Сцэнар членам савета прадставіў аўтар - народны артыст Расіі Ігар Угольнікаў. Ігар Станіслававіч падкрэсліў, што ён з вялікім натхненнем пачынае сумесны праект у Беларусі, якую лічыць святой зямлёй.

Галоўным у новым праекце аб Героі Савецкага Саюза Мінаі Шмырове для яго з'яўляецца сітуацыя цяжкага выбару, у якой аказваецца яго герой, які перажыў трагедыю і знайшоў у сабе сілы прадоўжыць барацьбу з фашыстамі. Духоўная моц такіх герояў, як Мінай Шмыроў і яшчэ мільёнаў патрыётаў сфармавала тую вялікую сілу духу, дзякуючы якой была здабыта Перамога.

Члены савета падтрымалі прапанову аб стварэнні фільма пра Бацьку Міная.

Плануецца, што работа пачнецца ўжо вясной 2024 года.


arrow
arrow