Пачаўся прыём заявак на Нацыянальную тэатральную прэмiю
У 2025 годзе конкурс праводзіцца ў наступных секцыях – «Тэатр драмы», «Тэатр лялек», «Музычны тэатр» і «Спектакль для дзяцей і юнацтва».
У секцыі «Тэатр драмы» вызначаюцца:
-
дзве асноўныя намінацыі – «Найлепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны» і «Найлепшы спектакль тэатра драмы для малай сцэны»;
-
прыватныя намінацыі – «Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра драмы», «Найлепшая работа мастака ў спектаклі тэатра драмы», «Найлепшая жаночая роля ў спектаклi тэатра драмы», «Найлепшая мужчынская роля ў спектаклi тэатра драмы», «Найлепшая работа драматурга ў спектаклi тэатра драмы», «Прэмія журы».
У секцыі «Тэатр лялек» вызначаецца адна асноўная намінацыя «Найлепшы спектакль тэатра лялек»
- прыватныя намінацыі – «Найлепшая работа рэжысёра ў спектаклі тэатра лялек», «Найлепшая работа мастака ў спектаклі тэатра лялек», «Найлепшая акцёрская работа ў спектаклi тэатра лялек», «Прэмія журы».
У секцыі «Музычны тэатр» вызначаюцца:
-
тры асноўныя намінацыі – «Найлепшы оперны спектакль», «Найлепшы спектакль балета» і «Найлепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл»
-
прыватныя намінацыі – «Найлепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі» (рэжысёра /балетмайстра/ харэографа), «Найлепшая работа мастака ў музычным спектаклі», «Найлепшая жаночая роля ў музычным спектаклі», «Найлепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі», «Найлепшая работа дырыжора ў музычным спектаклі» і «Прэмія журы».
У секцыі «Спектакль для дзяцей і юнацтва» вызначаецца адна асноўная намінацыя «Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва».
У рамках конкурсу таксама прысуджаюцца спецыяльныя прэміі – «За ўклад у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі» і «За падтрымку тэатральнага мастацтва Беларусі».
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць на электронны адрас Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (ministerstvo@kultura.gov.by) па 18 жніўня 2025 г. наступныя матэрыялы:
-
заяўка на ўдзел у конкурсе па форме;
-
праграма спектакля з указаннем даты прэм’еры;
-
звесткі аб рэжысёрска-пастановачнай групе;
-
сінопсіс спектакля;
-
відэазапіс спектакля (дзеючую спасылку ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт);
-
афіша, фатаграфіі спектакля;
-
інфармацыя і водгукі пра спектакль у сродках масавай інфармацыі;
-
падрабязныя характарыстыкі дэкарацый, пералік неабходнага тэхнічнага і музычнага абсталявання (тэхнічны райдар).
У конкурсе могуць прымаць удзел тэатральна-відовішчныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя арганізацыі культуры Рэспублікі Беларусь розных формаў уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраванага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць творчую дзейнасць, звязаную з пастаноўкай спектакляў, установы адукацыі ў сферы культуры Рэспублікі Беларусь (далей – удзельнікі конкурсу) са спектаклямі, прэм’ера якіх у Рэспубліцы Беларусь адбылася на працягу з 1 сакавіка 2023 года па 1 чэрвеня 2025 года.
Пры гэтым ад аднаго ўдзельніка конкурсу можа быць вылучана не больш, чым два спектаклі ў адной асноўнай намінацыі