adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Аўрора, Зарэма, Кармэн, Ева, Джульета, Рагнеда… Кожны яе выхад на сцэну незабыўны!

26.06.2024





Видео: https://t.me/minkultrb/38534

Цудоўная нагода – дзень нараджэння і юбілей Інэсы Анатольеўны Душкевіч сабрала калектыў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, каб павіншаваць народную, заслужаную артыстку, выдатнага педагога і таленавітага харэографа.

Самыя цёплыя пажаданні і шчырыя віншаванні ў гэты дзень адрасаваў Інэсе Анатольеўне Міністр культуры.

Анатолій Мечыслававіч падкрэсліў яе плённую дзейнасць і высокія вынікі.

“Дзякуючы Вам захоўваецца балетная школа нашай краіны”.

Таксама пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай творчай энэргіі, і такой.. вельмі патрэбнай працы на карысць нашай краіны.

Павіншаваць Інэсу Анатольеўну таксама прыйшоў народны артыст, сябар і партнёр па сцэне Юрый Антонавіч Траян.

Высокая адзнака творчай дзейнасці Інэсы Анатольеўны – гэта ўвага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка, які накіраваў віншавальны адрас, агучаны Міністрам культуры.

Творчае жыццё народнай артысткі звязана з Вялікім тэатрам оперы і балета, харэаграфічнай гімназіяй-каледжам. Дзякуючы ёй навучэнцы набываюць унікальныя навыкі, асвойваюць вытанчанае мастацтва і захоўваюць традыцыі і каштоўнасці беларускай балетнай школы.




"Мы никогда не называли ее Инесса, все больше Душка, Душа, потому что она на самом деле - душа белорусского балета" В.Елизарьев

arrow
arrow