Аб Днях культуры Украіны ў Рэспубліцы Беларусь
19.05.2016
У адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Украіны на 2010-2013 гады ў перыяд з 21 па 23 сакавіка 2011 года адбудуцца Дні культуры Украіны ў Беларусі
У складзе афіцыйнай дэлегацыі на чале з Міністрам культуры Украіны Міхаілам Кулынякам нашу краіну наведаюць намеснік Міністра культуры Украіны Цімафей Кохан, Герой Украіны, народны артыст Украіны Міраслаў Вантух, генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі імя А.Даўжэнкі Ігар Стаўчанскі і генеральны дырэктар Дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Мастацтва Украіны” Анатоль Салаўяненка.
Падчас сустрэчы міністраў культуры Беларусі і Украіны будуць абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва.