Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012
21.05.2016
Нясвіж рыхтуецца стаць культурнай сталіцай Беларусі 2012 года.
План дзеянняў па падрыхтоўцы рэспубліканскай акцыі абмяркоўвалі сёння ў Нясвіжы на пасяджэнні кіраўніцтва Міністэрства культуры і мясцовых органаў кіравання.
Акцыя “Культурная сталіца 2012” заклікана зрабіць даступнымі дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх гарадоў і рэгіёнаў краіны. На працягу года культурную сталіцу наведваюць прафесійныя танцавальныя, музычныя і харэаграфічныя калектывы.
Асноўнай мэтай акцыі “Культурная сталіца” з’яўляецца стымуляванне горада да стварэння максімальна развітой культурнай і турыстычнай інфраструктуры. Напрыклад, прыток турыстаў у Полацк, які быў культурнай сталіцай ў 2010 годзе вырас на 20% у параўнанні з 2009 годам.