Сталі вядомыя лаўрэаты Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні «Маладзечна – 2022»
Адной з галоўных падзей Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" традыцыйна становіцца Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
10 чэрвеня праходзілi заключныя – другі і трэці этапы конкурсу, у якіх узяў удзел 21 канкурсант з ліку лепшых маладых выканаўцаў з усіх абласцей рэспублікі і г.Мінска.
У адпаведнасці з патрабаваннямі конкурснай праграмы ўдзельнікі выканалi 2 творы беларускіх аўтараў на беларускай мове (адно з іх – пад фанаграму ”мінус 1“, другое – у суправаджэнні аркестра).
Падчас канцэрта-адкрыцця ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў конкурсу. Уладальніцай гран-пры і прыза імя Уладзіміра Мулявіна стала Ганна Рыбакова з Магілёўскай вобласці. Першае месца заваяваў Ёлчыеў Самiр (Вiцебская вобл.), другое Бурачэўская Алiна (г.Мiнск), трэцяе – Макольская Аляксандра (Мiнская вобл.).
Фота Аляксея Плотка, "Маладзечанская газета"