adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Урачыстая цырымонія закрыцця рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца – 2024» адбылася ў раённым Цэнтры культуры Бялынічаў

19.12.2024

Сёлета горад з годнасцю пранёс высокае званне «Культурная сталіца – 2024»

На працягу года адбылося больш за 20 значных творчых праектаў. У іх ліку сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі, мастакамі і рэжысёрамі, нацыянальныя кінапрэм'еры айчынных фільмаў, фінал нацыянальнага адбору Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», выставы Нацыянальнага мастацкага музея, рэспубліканская акцыя «Культурная карта», раённы фестываль народнай творчасці «Ільняныя крылы – ручнікі», спектаклі, канцэртныя праграмы, конкурсы, майстар-класы і шмат іншага.

Прывітальнае слова Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Чарнецкага зачытала начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч.


arrow
arrow