adress г.Минск, 220004, пр. Победителей, 11

Министерство культуры Республики Беларусь

Віншаванне Міністра культуры Анатолія Маркевіча з Днём Перамогі!

09.05.2022

У светлы дзень 9 Мая віншую вас з Днём Перамогі!

Гэтае свята – самая яркая і ўрачыстая дата нашай краіны.

Гэты дзень – сімвал доблесці і адвагі нашых дзядоў і прадзедаў, якія, не шкадуючы жыцця, адстойвалі свабоду нашай Айчыны!

Няхай гераічныя старонкі Вялікай Перамогі нашага народа назаўжды застануцца ў нашай бессмяротнай памяці, а мірнае неба, шчаслівае дзяцінства, стваральная праца будуць сучаснасцю і будучыняй роднай Беларусі!

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у вашай плённай працы на карысць нашай Радзімы!

arrow
arrow