Віншаванне з Днём Незалежнасці Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевiча
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці – святам, якое стала непахісным сімвалам свабоды нашай Радзімы, міру на нашай зямлі! Гэты святы для кожнага беларуса дзень непарыўна звязаны з бессмяротным подзвігам нашых дзядоў і прадзедаў, якія абаранілі Бацькаўшчыну ад карычневай чумы фашызму! Іх незабыўныя мужнасць і гераізм, вернасць доўгу заўсёды застануцца прыкладам сапраўднай, шчырай любові да Айчыны!Жадаю з гонарам захоўваць і прымнажаць слаўныя традыцыі нашых продкаў! Хай над роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба і людзі на нашай зямлі будуць шчаслівыя! Моцнага здароўя, невычарпальнай стваральнай энергіі, дабрабыту вам і вашым блізкім!