adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У рамках рэспубліканскага фестывалю "Беларусь – мая песня" 19 чэрвеня 2024 года адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў горада Мінска!

17.06.2024

Фінальны этап рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня" завершыцца грандыёзным гала-канцэртам майстроў мастацтваў горада Мінска на сцэне Палаца Рэспублікі 19 чэрвеня 2024 г.

Нагадаем, што рэспубліканскі этап фестывалю праходзіць у фармаце гала-канцэртаў абласцей з 2 лютага па 19 чэрвеня 2024 г., а сам фестываль праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства культуры з мэтай папулярызацыі мастацкіх дасягненняў і творчага патэнцыялу рэгіёнаў нашай краіны.

Высокі ўзровень прафесіяналізму прадставілі ўжо на сцэне галоўнай канцэртнай пляцоўкі творчыя калектывы, юныя выканаўцы з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.


arrow
arrow