Сустрэча Міністра культуры з прадстаўнікамі СМІ
6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла традыцыйная сустрэча Міністра культуры Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з прадстаўнікамі СМІ, прымеркаваная да Дня друку, а таксама Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
Анатоль Мечыслававіч выказаў падзяку журналістам за ўсебаковае асвятленне культурнага жыцця краіны і папулярызацыю нацыянальных скарбаў. Кіраўнік ведамства запрасіў гасцей да адкрытага дыялога па актуальных пытаннях сферы.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізавана экскурсія ў фондасховішча Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Адна з унікальных асаблівасцей фондасховішча - гэта яго размяшчэнне ў верхняй частцы будынка бібліятэкі для гідраізаляцыі і падтрымання камфортных умоў захоўвання кніг.
Асноўная частка фондаў размешчана на 10 паверхах сховішча. Больш за паўмільёна экзэмпляраў знаходзіцца ў адкрытым доступе і ў чытальных залах. Электронныя рэсурсы даступны з аўтаматызаваных месцаў у бібліятэцы, частка - праз Інтэрнэт.
Завяршае серыю мерапрыемстваў сённяшняга дня прэс-канферэнцыя на тэму "Рэпрэзентацыя нацыянальнай культуры Беларусі ў інфармацыйным і лічбавым асяроддзі".
Спікерамі выступаюць:
Гігін В. Ф. - генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
Пшыбытка В.В. - намеснік генеральнага дырэктара, дырэктар па інфармацыйных рэсурсах і абслугоўванні карыстальнікаў;
Варанецкая А.І. - загадчык аддзела камплектавання фондаў.
Вiдэа: https://t.me/minkultrb/34897, https://t.me/minkultrb/34903