adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Заканадаўства

Дзяржаўная падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца на аснове Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб культуры» ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З і ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 г. № 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. № 146 «Аб развіцці кінематаграфіі».

Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З (рэд. ад 21.07.2022)

Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 г. № 419-З - Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. № 146 - Аб развіцці кінематаграфіі

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 красавіка 2021 г. № 146 «Аб развіцці кінематаграфіі», сродкі рэспубліканскага бюджэту накіроўваюцца на вытворчасць фільмаў; субтытраванне, дубліраванне і (або) тыфлакаментаванне фільмаў на дзяржаўныя і замежныя мовы; рэстаўрацыю і аблічбоўку зыходных матэрыялаў фільмаў, кіналетапісаў; падрыхтоўку і правядзенне кінематаграфічных мерапрыемстваў; прадастаўленне субсідый дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі, якія ажыццяўляюць вытворчасць фільмаў.

Субсідыі прадастаўляюцца ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку прадастаўлення субсідый дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі (зацверджана загадам Міністэрства культуры ад 15 чэрвеня 2021 г. № 90).

Палажэнне аб парадку прадастаўлення субсідый дзяржаўным арганізацыям кінематаграфіі

Загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2022 г. № 181 «Аб змене загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2021 № 90»

У мэтах рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на прадухіленне прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, абарону грамадскай маралі, фарміраванне здаровага ладу жыцця людзей, пры Міністэрстве культуры створана і функцыянуе Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці, дзеючая на падставе Палажэння аб рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці (зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2008 г. № 1571) і Інструкцыі аб парадку выпуску, тыражавання, паказу, пракату, продажу і рэкламы , прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі, гвалту і жорсткасці, прадукцыі па сексуальнай адукацыі і палавым выхаванні, а таксама прадукцыі сексуальнага прызначэння (зацверджана Пастановай Міністэрства Культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2007 г. № 18).

Палажэнне аб рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці

Інструкцыя аб парадку выпуску, тыражавання, паказу, пракату, продажу і рэкламаванні эратычнай і інш. прадукцыi

arrow
arrow