«...душа заўсёды патрабуе палёту...»
«Народны танец - гэта пластычны партрэт народа. Нямая паэзія, якая ўтойвае ў сабе частку народнай душы», – гэтыя словы належаць Валянціну Уладзіміравічу Дудкевічу. Таленавітаму балетмайстру, пад кіраўніцтвам якога дзяржаўны ансамбль танца Беларусі атрымаў мноства прафесійных перамог, скалесіў з гастролямі паўсвету, заваяваў любоў гледачоў, авацыі, узнагароды... Стаў неад'емнай часткай нацыянальнай культуры краіны, яе здабыткам, яе гісторыяй, яе душой...
Перад пачаткам канцэрта да 80-годдзя народнага артыста Беларусі з прывітальным словам і абвяшчэннем віншавання ад Кіраўніка дзяржавы ў адрас юбіляра выступіў Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч.
Як адзначыў Анатоль Мечыслававіч:
"Творчы калектыў – гэта жывы арганізм са сваімі звычкамі, правіламі, узаемаадносінамі, і вельмі важна, калі вось гэтыя самыя ўзаемаадносіны рэгулююць сапраўдныя прафесіяналы і майстры сваёй справы, сярод якіх выдатны чалавек, няўрымслівы творца – Народны артыст Беларусі Валянцін Уладзіміравіч Дудкевіч. Багаты вопыт Валянціна Уладзіміравіча дазваляе яму размаўляць з гледачамі на зразумелай мове… мове мастацтва, дабрыні, чуласці, узаемапавагі.
Створаныя ім канцэртныя праграмы вядомы не толькі ў Беларусі, але таксама і за яе межамі".
Яркі і надзвычай дзейны калектыў, які падтрымліваецца нястомнай энергіяй Валянціна Уладзіміравіча, за амаль 40 гадоў яго прафесійнай дзейнасці выхаваў не адно пакаленне артыстаў, якія ўслаўляюць нашу краіну.
Кожны нумар са сваёй гісторыяй, сваімі героямі, сваім гумарам ці драматызмам.
"За адно кароткае жыццё я шмат чаго не паспеў, але хацеў бы, каб тыя, хто прыйдуць мне на змену, працягнулі і змаглі ўсё дасягнутае прымножыць", - такое жаданне Валянціна Уладзіміравіча ў дзень нараджэння.
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)
.jpeg)