adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

...Жаданні выконваюцца...

20.12.2023

Навагоднія святы, да якіх застаецца ўжо крыху менш за два тыдні, - асаблівыя і, напэўна, у многіх яны самыя любімыя. Чароўная зімовая атмасфера, зіготкія агні гірляндаў, пах яловых галінак і мандарын... Пад гукі курант цепліцца надзея, што ў Новы год усе запаветныя мары абавязкова спраўдзяцца!

Вядома, у першую чаргу хочацца, каб спраўдзіліся дзіцячыя мары і жаданні. Якраз гэтаму і прысвечана цудоўная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Яна была ініцыятывай Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнка. І ўжо, традыцыйна, на працягу больш як 25 гадоў прадстаўнікі дзяржаўных устаноў дораць падарункі дзецям і дапамагаюць іх жаданням увасобіцца ў жыццё.

Пад апекай Міністэрства культуры знаходзіцца падшэфная ўстанова - ДУА «Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат», у якой навучаецца 156 хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 па 9 клас.





Міністр культуры душэўна павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі навагоднімі святамі. Разам з супрацоўнікамі ведамства ён падрыхтаваў салодкія падарункі для дзяцей. Усе вельмі хацелі парадаваць хлопцаў і падарыць ім цеплыню і радасць! А хлопцы, у сваю чаргу, паказалі выдатнае добрае маляўнічае прадстаўленне і нават падрыхтавалі спецыяльны падарунак для Анатоля Мечыслававіча, які ён паабяцаў змясціць у музей Міністэрства культуры.

Маленькія акцёры - удзельнікі навагодняга спектакля падарылі гледачам сапраўднае свята і цудоўны настрой!!!

Пасля прадстаўлення Міністр культуры паразмаўляў з дзеткамі і падзякаваў ім за цудоўны спектакль!




І, вядома ж, сустрэча з хлопцамі не магла прайсці без гульні ў валейбол, без таварыскага матча!!

Каманда Міністэрства культуры і каманда педагогаў школы! Перамогу атрымалі - спартыўны азарт і добры настрой!!))


Сустрэча з навучэнцамі школы-інтэрната - гэта заўсёды вялікая падзея!

Супрацоўнікі ведамства наведваюць дзяцей некалькі разоў на працягу года, але пераднавагодняя сустрэча выклікае асаблівыя эмоцыі, заклікае да таго, што кожны з нас можа здзейсніць для дзяцей сапраўдны цуд. І вельмі важна, каб дабрыня сённяшняга дня, атмасфера радасці і сяброўства распаўсюдзілася на ўвесь наступны год.

arrow
arrow