10 красавіка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь наведалі прадстаўнікі ГА "Беларускі фонд міру"
Сярод гасцей:
- Старшыня Праўлення Фонду Місько Максім Уладзіміравіч
- Член Праўлення Фонду Балабін Андрэй Анатольевіч
- Член Праўлення Фонду, першы касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі, Герой Беларусі Васілеўская Марына Вітальеўна
Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі і прадстаўнікі Беларускага фонду міру абмеркавалі магчымую рэалізацыю сумесных праектаў.
Асабліва характэрна, што Марына Вітальеўна наведала Міністэрства ў дзень прэм'еры фільма "Наш космас", вытворчасці РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".
.jpg)