adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі святкуюць у Маскве

18.11.2022

17 лістапада ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбылося мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Cтагадовы юбілей – заўсёды сур'ёзная нагода для асэнсавання пройдзенага шляху, падвядзення вынікаў і вызначэння перспектыў, гэта яркія старонкі біяграфіі і самаахвярная праца, багаты вопыт і пошукі новага, аўтарытэт і імёны, якія стваралі і ствараюць гісторыю. Сёння Нацыянальная бібліятэка Беларусі паспяхова спалучае ў сабе добрыя старыя традыцыі зносін з чытачом і найноўшыя навукова-тэхнічныя дасягненні ў бібліятэчнай справе, развівае культурна-асветніцкія традыцыі па папулярызацыі чытання і духоўных каштоўнасцей, з'яўляецца незаменным звяном бібліятэчнай супольнасці, адкрытым для ўзаемадзеяння.

Маскоўскаму гледачу прадстаўлены фотапраект «Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра», які дэманструе архіўныя і сучасныя мастацкія фотавобразы, сабраныя спецыяльна да юбілею. Індывідуальныя стыль і почырк фотамастакоў дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць, будучыню Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праз прызму творчага ўяўлення аўтараў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшы саветнік, кіраўнік Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Слабадчук, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, выконваючая абавязкі рэктара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры Кацярына Кудрына, прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці, творчай інтэлігенцыі, беларускай дыяспары, сродкаў масавай інфармацыі.

Святочную атмасферу мерапрыемству надалі выступленне студэнткі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры Кацярыны Калаткілкінай і канцэрт Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнага ансамбля «Камерата» Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У далейшым фотавыстава будзе дэманстравацца ў беларускім павільёне на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі г.Масквы і дазволіць шырокай аўдыторыі атрымаць больш яскравае ўяўленне аб галоўнай бібліятэцы Беларусі.

arrow
arrow