adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

12 красавіка калектыў Міністэрства культуры сумесна з калектывам РУП "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

14.04.2025

Суботнік прайшоў у знакавым месцы - на натурнай пляцоўцы кінастудыі.

Непасрэдны ўдзел прынялі кіраўнікі - Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі і генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Дзмітрый Сямёнаў.

Натурнарная пляцоўка кінастудыі "Беларусьфільм" створана ў 1971 годзе. Агульная тэрыторыя - 80 гектар. На тэрыторыі знаходзяцца лугі, палі, хваёвыя і ліставыя лясы, два возера. Маюцца дэкарацыі ў выглядзе вясковых хатак, зямлянкі. На тэрыторыі натурнай пляцоўкі ўжо было знята больш за 400 кінакарцін.








arrow
arrow