13-14 красавіка прайшлі Дні культуры Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і турызму Узбекістан.
13 красавіка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён культуры Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь.
З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада і саветнік Міністра культуры і турызму Рэспублікі Узбекістан Шаўкаджон Орцікаў.
Валерый Грамада адзначыў, што Дні культуры Узбекістана ў Беларусі - гэта знамянальная падзея ў культурным жыцці нашых краін, якая сведчыць аб шчырай узаемнай цікавасці да культурных дасягненняў народаў.
«Народы Беларусі і Узбекістана маюць унікальны гістарычны вопыт і багатыя культурныя традыцыі. Правядзенне Дзён нацыянальнай культуры з'яўляецца агульным укладам у пашырэнне і ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Узбекістана.
Упэўнены, што выступленне ўзбекскіх артыстаў сёння на гэтай сцэне стане яркай падзеяй у культурным жыцці Беларусі, а традыцыя праводзіць такія маштабныя мерапрыемствы, як Дні нацыянальнай культуры, умацуецца і дасць магчымасць нашым народам даведацца адзін пра аднаго яшчэ больш», - падкрэсліў Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
Саветнік Міністра культуры і турызму Узбекістана са свайго боку адзначыў, што адносіны Узбекістана і Беларусі ў апошнія гады паспяхова развіваюцца, асабліва ў духу дружбы і партнёрства.
«Важнай асновай для гэтага служаць устаноўленыя добрыя, дружалюбныя адносіны паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў, іх рэгулярныя сустрэчы і зносіны.
Сёлета ў студзені споўнілася 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі дзяржавамі. Кантакты на вышэйшым узроўні адкрылі новую старонку ў супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі.
Актывізацыя двухбаковага дыялогу таксама непасрэдна праяўляецца ў сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва», - падкрэсліў Шаўкаджон Орцікаў.
Дні культуры адкрыліся вялікім гала-канцэртам майстроў мастацтваў Узбекістана ў Белдзяржфілармоніі і прадоўжыліся 14 красавіка ў культурнай сталіцы Беларусі - горадзе Слуцку.
У канцэртнай праграме, прысвечанай афіцыйнаму адкрыццю Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі, прынялі ўдзел самыя вядомыя, выдатныя артысты і творчыя калектывы Узбекістана.
Сярод іх народныя, заслужаныя артысты краіны і іншыя дзеячы мастацтва, удастоеныя дзяржаўных узнагарод.