14 ліпеня прайшоў Рэспубліканскі фестываль творчасці інвалідаў па зроку «Кола часу»
Фестываль адбыўся 14 ліпеня 2016 года на тэрыторыі гістарычнага помніка - Лідскага замку.
Арганізатарамі фестывалю выступілі сумесна грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Лідскага раённага выканаўчага камітэта і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Сацыяльным партнёрам фестывалю выступіла кампанія «Лідскае піва».
Цэлы дзень удзельнікі фестывалю знаходзіліся на свежым паветры, пад адкрытым небам і нават праліўны дождж ні ў каго не сапсаваў настрой. Гістарычная атмасфера замка ўразіла ўсіх. Цікавым дзеяннем стала выступленне лідскіх рыцараў, якія разгарнулі свае тэматычныя пляцоўкі на ўсёй тэрыторыі замка. Усе прысутныя змаглі апрануць амуніцыю рыцараў, пастраляць з лука, выкаваць падкову на шчасце, і, вядома ж, паглядзець рыцарскі бой.
Прыемныя ўраджанні ў гасцей і ўдзельнікаў фестывалю пакінула выступленне фолк-мадэрн гурта «Палац».
Можна адзначыць, што фестываль «Кола часу» нікога не пакінуў абыякавым нягледзячы на дрэннае надвор’е. Арганізатары спадзяюцца што дождж – гэта хрышчэнне на доўгія гады для гэтага фестывалю.
У конкурснай праграме фестывалю прынялі ўдзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці і асобныя выканаўцы, якія прадставілі розныя жанры мастацтва: фальклор, народныя і эстрадныя спевы, акадэмічныя інструментальнае выкананне, тэатральныя мініяцюры.
Ацэньвала выступленні канкурсантаў кампетэнтнае журы пад старшынствам Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Валянціны Фёдараўны Гладкай.
Па рашэнні журы Гран-пры фестывалю «Кола часу» ўручана народнаму вакальна-інструментальнаму ансамблю «Сталіца» з Мінска.
Сярод Лаўрэатаў 1 ступені адзначаны Патрыцыя Курганова (г.Мінск), Аляксандр Жарын (г.Брэст) і народная вакальная мужчынская група «Хорус» (г.Віцебск).