adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

15 кастрычніка адбылася сустрэча першага намесніка Міністра Карчэўскай Н.У. з прадстаўнікамі Сярэднееўрапейскай культурнай платформы

15.10.2019

15 кастрычніка адбылася сустрэча першага намесніка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Карчэўскай Н.У. з прадстаўнікамі Сярэднееўрапейскай культурнай платформы. Міністэрства культуры плануе пашырыць сваё супрацоўніцтва з арганізацыяй у бліжэйшай перспектыве.

Арганізацыя была заснавана ў Вене ў 2001 годзе шасцю краінамі Цэнтральнай Еўропы - Аўстрыяй, Чэхіяй, Венгрыяй, Польшчай, Славакіяй і Славеніяй. Асноўная задача РССЕ - акцэнтаванне ўвагі на сярэднееўрапейскі рэгіён у рамках ЕС, развіццё культурнага дыялогу, рэалізацыя і падтрымка двухбаковых і шматбаковых праектаў, накіраваных на агульныя сярэднееўрапейскія культурныя каштоўнасці і інтарэсы. У цяперашні час РССЕ ўзначальвае Чэхія, у першай палове 2020 года старшынстваваць будзе Славакія.

arrow
arrow