adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

15 верасня – Дзень бібліятэк

13.09.2016

Дарагія  сябры!
Ад шчырага сэрца віншую вас з Днём бібліятэк!
Гэта прафесійнае свята бібліятэчных работнікаў, якія бескарысліва аддаюць свае веды і вопыт захаванню і развіццю кніжнай культуры. У Беларусі дзейнічае больш за 7700 бібліятэк, чые супрацоўнікі сваёй працай уносяць значны ўклад у развіццё культуры краіны. Сфарміраваная на працягу многіх дзесяцігоддзяў айчынная сістэма бібліятэк і сёння працягвае несупынна развівацца і ўдасканальвацца. Бібліятэкі са сховішчаў кніг ператвараюцца ў сучасныя інфармацыйныя, культурныя і забаўляльныя цэнтры.
Дзякуй за тое, што дорыце людзям радасць зносін з кнігай. Вы - майстры сваёй справы, людзі, адданыя прафесіі, з шырокай душой і вялікім жаданнем далучаць людзей да гістарычнай і культурнай спадчыны. Шчыра ўдзячны вам за нястомную натхнёную працу, за важкі ўклад у развіццё культуры Беларусі.
Жадаю вам поспехаў, натхнення і здзяйснення задуманага!

Міністр культуры
Рэспубікі Беларусь                                                      Б.У.Святлоў

arrow
arrow