adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

16-17 ліпеня прайшоў Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Віцебск - 2016»

19.07.2016


У рамках юбілейнага 25-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прайшоў Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў «Віцебск - 2016».
У Год культуры ён упершыню быў праведзены грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства інвалідаў» сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі мэтамі фестывалю з'яўляюцца стымуляванне развіцця мастацкай творчасці інвалідаў і іх актыўная інтэграцыя ў культурнае жыццё краіны. Ён дапамагае людзям з інваліднасцю здабыць упэўненасць у сваіх сілах, атрымаць неацэнны вопыт сапраўднага творчага спаборніцтва.

Правядзенне мерапрыемства з'яўляецца доказам таго, што абмежаваныя магчымасці – не перашкода для дасягнення таленавітымі і мэтанакіраванымі людзьмі высокіх творчых вынікаў.





arrow
arrow