adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

16 лютага адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства

25.02.2021
Удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.

Міністр закрануў некаторыя пытанні, узнятыя падчас візіту Кіраўніка дзяржавы ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, што адбыўся на мінулым тыдні. Так, было дадзенае даручэнне для вывучэння магчымасці ўкаранення нарматыўнага бюджэтнага фінансавання ў сферы культуры. Уздымаліся пытанні выдзялення жылля для работнікаў сферы, а таксама праблемы ўжывання іншамоўных тэрмінаў у рэкламнай дзейнасці – дадзенае даручэнне перагледзець сродкі вонкавай рэкламы на прадмет іх адпаведнасці нормам дзяржаўных моў. Што тычыцца спектакля “Паўлінка”, прадстаўленага ў тэатры імя Янкі Купалы, ужо распачаты продаж квіткоў на яго паказы, якія маюць адбыцца ў пачатку сакавіка.

Анатолій Маркевіч таксама адзначыў шэраг уражанняў са свайго рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць, які адбыўся ў мінулую нядзелю. Была звернутая ўвага на на патрэбу абнаўлення кніжнага фонду. Што тычыцца дзейнасці клубных устаноў, было дадзена даручэнне арганізаваць іх работу па выхадных днях. 
arrow
arrow