adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

16 сакавіка Міністр культуры Анатоль Маркевіч наведае Камянецкі раён Брэсцкай вобласці

16.03.2023

У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання, прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў Хатыні і вынікам расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Міністр сустрэнецца з работнікамі сферы культуры рэгіёна, наведае шэраг устаноў культуры.

Аказанне паслуг у сферы культуры ў Камянецкім раёне ажыццяўляюць 25 устаноў культуры клубнага тыпу, 25 бібліятэк, кінатэатр «Мір» у г. Камянец, відэаперасоўны комплекс, Дом культуры ў аг.Белавежскі.

Працуюць 4 школы мастацтваў, адкрыта 5 філіялаў. Навучанне ажыццяўляецца па трох напрамках: інструментальны, харэаграфічны, мастацкі.

На тэрыторыі Камянецкага раёна размешчана 113 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўнесена 69 аб'ектаў, з іх 35 помнікаў архітэктуры, 11 помнікаў археалогіі, 22 помнікі гісторыі і падвойнае ткацтва.

arrow
arrow