16 сакавіка Міністр культуры Анатоль Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці
У рамках правядзення Адзінага дня інфармавання, прысвечанага 80-годдзю трагедыі ў Хатыні і вынікам расследавання генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у Камянецкай дзіцячай школе мастацтваў адбылася сустрэча Міністра з работнікамі сферы культуры рэгіёна.
У ходзе выступлення Анатоль Маркевіч расказаў аб рэалізацыі ў суверэннай Беларусі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі як інструмента процідзеяння гістарычнаму і палітычнаму хаосу, нагадаў аб трагедыі Хатыні і важнасці захавання памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, аб ролі культуры ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі.
Пасля даклада адбыўся адкрыты дыялог Міністра з удзельнікамі мерапрыемства. Прысутныя задалі Анатолю Маркевічу хвалюючыя іх пытанні адносна кадравай палітыкі ў сферы культуры, аплаты працы, размеркавання пазабюджэтных сродкаў арганізацый культуры, удзелу вучняў у творчых конкурсах (у тым ліку і на платнай аснове), абнаўлення матэрыяльнай базы бібліятэчнай сферы. Пасля заканчэння сустрэчы ў падарунак Міністру была перададзена работа мясцовага народнага майстра Анатоля Туркова.
Таксама ў рамках рабочай паездкі Міністр азнаёміўся з работай і матэрыяльнай базай Камянецкай дзіцячай школы мастацтваў, пакланіўся Брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, наведаў музей «Камянецкая вежа» - філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)