16 мая 2023 г. адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы. З дакладам выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Маркевіч А.М.
Па словах кіраўніка ведамства, Міністэрствам культуры, мясцовымі органамі ўлады і ўстановамі галіны ажыццяўляецца сістэма мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Асаблiвая ўвага надаецца перыяду зараджэння нашай дзяржаўнасці, з'яўленню БССР, барацьбе за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Заходняй і Ўсходняй Беларусі, перыяду Вялікай Айчыннай вайны, а таксама станаўленю суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Як адзначыў Міністр, задачай агульнанацыянальнага значэння стала адраджэнне першароднага аблічча Спаса-Праабражэнскай царквы ў горадзе Полацку - сімвала ўзнікнення дзяржаўнасці на беларускіх землях.
Прадметам глыбокага асэнсавання сталі падзеі, звязаныя з уз'яднаннем Заходняй і Ўсходняй Беларусі. Ва ўсіх музеях былі выставы аб вызваленчай барацьбе супраць польскай акупацыі. Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная канцлагеру Бяроза-Картузская, створана ў г. Бяроза. Па заказе Міністэрства культуры тэлеканалам АНТ зняты дакументальныя фільмы «Рана на целе Беларусі» і «Тры дні свабоды», Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» - тэлесерыял «Полымя пад попелам». 17 верасня 2023 года адбудзецца прэм'ера фільма «На іншым беразе».
Аўтарскім калектывам пад кіраўніцтвам Канстанціна Касцючэнкі ажыццяўляецца стварэнне скульптурнай кампазіцыі «Беларусь адзіная» на Кастрычніцкай плошчы сталіцы.
Установы культуры вядуць сістэмную работу па захаванні гістарычнай праўды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Створаны новыя экспазіцыі ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» і Музеі Канстанціна Заслонава ў г.Орша. У цесным узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай праведзена больш за 3500 мерапрыемстваў па тэме генацыду беларускага народа, якія наведала звыш 170 тысяч чалавек.
З 2022 года школьнікам дадзена права адзін раз у месяц бясплатна пабываць у любым музеі краіны. За мінулы год гэтым правам скарысталіся больш за 80 тысяч дзяцей і падлеткаў. Два гады запар 9 мая наведванне музеяў з'яўляецца бясплатным для ўсіх грамадзян. Сёлета ў Дзень Перамогі рэспубліканскія музеі наведалі амаль 152 тысячы чалавек, што ў 8,5 разоў перавысіла колькасць наведвальнікаў у звычайны дзень.
У 2023 годзе заснаваны новы рэспубліканскі фестываль «Перамога», у якім прынялі ўдзел тэатры Брэста, Пінска, Гродна, Гомеля, Бабруйска і Мінска. Міністэрствам культуры аб'яўлены конкурс п'ес аб партызанах і падпольшчыках.
Шырокі грамадскі рэзананс атрымалі патрыятычныя форумы «Сімвал Адзінства» і «Гэта наша гісторыя» да Дня народнага адзінства, канцэртныя праграмы да Дня Перамогі і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Міністэрствам культуры падтрыманы студэнцкі праект Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «На гэтай плошчы гісторыя мая…» аб героях Мінскага падполля. Плануецца зрабіць яго штогадовым і праводзіць у розных рэгіёнах краіны.
У завяршэнне выступлення А.М. Маркевіч унёс прапановы па фарміраванні электроннай базы даных аб нацыянальных героях Беларусі, якая магла б служыць асновай для распрацоўкі сюжэтаў твораў мастацтва, і аб вызначэнні месца ўзвядзення новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з маштабнай, сучаснай экспазіцыяй, якая адлюстроўвае усе перыяды гісторыі Беларусі.