17-18 мая ў Стайках прайшла XVIII Рэспубліканская летняя спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва
З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі.
На працягу двух дзён спартсмены сапернічалі паміж сабой у васьмі відах спорту: міні-футбол, валейбол, гіравы спорт, дартс, настольны тэніс, фігурнае ваджэнне веласiпеда і лёгкаатлетычны крос. Таксама ўдзельнікі маглі паўдзельнічаць у сямейнай эстафеце "Дружная сям'я".
У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, а таксама каманды рэспубліканскіх арганізацый культуры.
.jpg)
Па выніках спаборніцтваў у агульнакамандным заліку трэцяе месца заняла каманда Віцебскай вобласці, другое месца - у каманды Мінскай вобласці, першае месца - Гомельская вобласць. З вынікамі спаборніцтваў па асобных відах спорту можна азнаёміцца тут.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Прызы ўдзельнікам спаборніцтваў былі прадастаўлены Беларускім прафесійным саюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
Віншуем пераможцаў і жадаем ніколі не спыняцца на дасягнутых перамогах.
.jpg)