17 красавіка ў рамках правядзення Адзінага дня інфармавання адбылася рабочая паездка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь у Гродзенскую вобласць
У актавай зале філіяла "Жухавіцкі Дом культуры" ДУ "Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці" Руслан Чарнецкі выступіў з дакладам на тэму "Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".
У сваім выступленні Міністр культуры адзначыў важнасць захавання гістарычнай праўды аб гераічных подзвігах савецкіх салдат.
“Падчас вайны на тэрыторыі Беларусі загінуў кожны трэці. Памяць аб падзеях тых гадоў мы абавязаны захаваць і перадаць нашым дзецям. Мы павінны не даць гэтую памяць сцерці і растаптаць", - падкрэсліў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў прысутных у зале была магчымасць задаць Міністру культуры пытанні, якія іх цікавяць.
Пасля сустрэчы ў аг. Вялікія Жухавічы, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі правёў "прамую тэлефонную лінію" і прыём грамадзян у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)