adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

19 чэрвеня Міністр культуры Анатоль Маркевіч правёў сустрэчу з працоўным калектывам Белдзяржфілармоніі

20.06.2023

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны пытанні кадравай палітыкі ў сферы культуры, заработнай платы супрацоўнікаў, існуючыя пытанні ў гэтай сферы і шляхі іх вырашэння.

Кіраўнік Міністэрства культуры звярнуў увагу на тое, што работнікі сферы культуры знаходзяцца ў авангардзе падзей, што адбываюцца ў краіне, адказныя за выхаванне пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы.

"Сфера культуры павінна быць маналітам, адной вялікай сям'ёй, закліканай працаваць на стварэнне ў нашай краіне. І тут асаблівая роля адводзіцца кіраўніку ўстановы, які нясе адказнасць за кадравую бяспеку на даручаным яму ўчастку працы, павінен бачыць праблемы і ўмець іх вырашаць" , - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.

Таксама Міністр культуры ў Белдзяржфілармоніі правёў асабісты прыём грамадзян.

Грамадзян цікавілі пытанні стварэння новага калектыву фальклорнай накіраванасці, арганізацыі фальклорнага фестывалю ў г.Мінску, прыватызацыі арэнднага жылля, іншыя тэмы.

Паступіўшыя падчас прыёму пытанні разгледжаны ў індывідуальным парадку. Асобныя з іх будуць прапрацаваны дадаткова, дадзены адпаведныя даручэнні.

arrow
arrow