2 жніўня 2019 г. у Міністэрстве культуры прайшоў семінар для спецыялістаў, якія атрымалі пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасця
У Мінску 2 жніўня 2019 г. прайшоў рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», які быў арганізаваны Міністэрствам культуры для спецыялістаў, якія атрымалі пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.
У ходзе семінара былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія тычацца навукова-метадычнага суправаджэння работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі практычныя пытанні прымянення заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, арганізацыі мер па захаванню адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама актуальныя пытанні парадку выканання рамонтна-рэстаўрацыйных і іншых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.
Даведачна: У цяперашні час у Беларусі пасведчанне на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях атрымала 46 спецыялістаў.
Удзельнікамі мерапрыемства адзначаны станоўчы вынік абмену прафесійным вопытам у дадзенай форме.
Прынята рашэнне аб правядзенні такіх семінараў пад кіраўніцтвам Міністэрства культуры не радзей аднаго разу ў паўгоддзе.