adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

22-24 мая ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшоў фінал ХІХ Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў культуры

27.05.2026

Спартыўны форум праводзіцца з мэтай шырокай прапаганды і далейшага развіцця фізічнай культуры і спорту ў працоўных калектывах арганізацый сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У ліку задач спартакіяды — выяўленне моцнейшых каманд і спартсменаў, папулярызацыя актыўнага і здаровага ладу жыцця, умацаванне каманднага духу і карпаратыўнага адзінства.

 

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося 23 мая, дзе з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гледачоў звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Марат Сяргеевіч Маркаў.

 

Зборныя каманды з усіх абласцей, Мінска і рэспубліканскіх арганізацый культуры выяўлялі моцнейшых у 8 спартыўных дысцыплінах:

Камандныя віды: міні-футбол, валейбол, перацягванне каната.

Асабістыя залікі: гіравы спорт, дартс, настольны тэніс, лёгкаатлетычны крос. Спецыяльныя дысцыпліны: сямейная эстафета «Дружная сям'я».

 

Удзельнікаў чакала напружаная барацьба. У кожнага была магчымасць не толькі праявіць спартыўны характар, але і ўмацаваць прафесійныя і сяброўскія сувязі.

 

Па выніках спаборніцтваў месцы ў камандным заліку размеркаваліся наступным чынам:

На вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны падняліся спартсмены Гомельскай вобласці.

Другое месца заняла каманда Мінскай вобласці.

Бронзу заваявалі прадстаўнікі Вялікага тэатра Беларусі.








arrow
arrow