22 красавіка адбыўся рабочы візіт Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Руслана Іосіфавіча Чарнецкага ў Маскву, Расійская Федэрацыя
У рамках візіту адбылася сустрэча з намеснікам Міністра культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран доктарам Раедам Фарыдзадэхам.
На перагаворах абмяркоўваліся магчымыя пункты ўзаемадзеяння дзвюх краін у культурнай сферы, асабліва была закранута тэма супрацоўніцтва ў сферы кінематографа.
Бакі дамовіліся аб далейшым развіцці супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі магчымае правядзенне Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран.
Таксама Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Руслан Іосіфавіч Чарнецкі прыняў удзел у прэзентацыі Еўразійскай кінаакадэміі і кінапрэміі "Брыльянтавы матылёк" у Маскве. Прэзентацыя прайшла ў маскоўскім тэатры "Майстэрня "12" Мікіты Міхалкова".
Цікавасць да мерапрыемства праявілі дэлегацыі больш як з 20 краін, у тым ліку ў прэзентацыі прыняла ўдзел і дэлегацыя беларускіх кінематаграфістаў.
У пачатку прэзентацыі з відэазваротам да гасцей звярнуўся Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. З прывітальным словам са сцэны звярнуліся Міністр культуры Расійскай Федэрацыі Вольга Любімава і кіраўнік Саюза кінематаграфістаў Расіі Мікіта Міхалкоў.
Еўразійская кінаакадэмія - гэта новая арганізацыя, якая аб'яднае прафесіяналаў кінаіндустрыі з краін. Акадэмія зоймецца адборам намінантаў і будзе ўручаць кінапрэмію "Брыльянтавы матылёк". Кінапрэмія будзе складацца з 12 намінацый, а першае ўручэнне адбудзецца 5 снежня 2025 года ў Маскве.