adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

22 лютага адбудзецца пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры

21.02.2023

Тэма пасяджэння - «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023 год».

Чакаецца, што ў пасяджэнні калегіі прымуць удзел Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры, творчых саюзаў, грамадскіх аб'яднанняў.

У ходзе калегіі будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца выканання Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі», экспартнага патэнцыялу ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, работы тэатраў, кінематаграфіі і кінапракату, рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і інш.

Завершыцца работа калегіі ўручэннем работнікам сферы культуры ўзнагарод Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада і Міністэрства культуры па выніках работы за 2022 год.

arrow
arrow