22 лютага адбылося пасяджэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры
Тэма пасяджэння - «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023 год».
У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка, Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў культуры (галоўных упраўленняў) аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікоў , грамадскіх аб'яднанняў.
Адкрыў пасяджэнне калегіі Міністр культуры Анатоль Маркевіч, які ў сваім дакладзе падрабязна спыніўся на выніках дзейнасці ў сферы культуры, абазначыў праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння па кожным напрамку, а таксама вызначыў задачы на бліжэйшую перспектыву.
У ходзе калегіі разгледжаны пытанні, якія датычацца выканання Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады, экспартнага патэнцыялу ўстановы адукацыі ў 2023 годзе, пераходу работы тэатраў на новы механізм фінансавання, прыярытэтных напрамкаў развіцця кінавідэапракату ў сучасных умовах, рэстаўрацыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны і іншыя.
Міністр культуры падчас выступу таксама даў адказ хейтэрам з сацсетак, адзначыўшы, што здраднікам не месца на сцэне, няхай гэта будзе дзяржспецмерапрыемства ці канцэрт у аграгарадку. «Але пры гэтым да кожнага артыста ці творчага калектыву, які заявіў аб адрачэнні ад ранейшых поглядаў і жадання працаваць на карысць Беларусі, прымяняецца індывідуальны падыход. Калі чалавек шчыра раскайваецца ў сваіх словах, пастах, лайках, гатовы працаваць на дзяржаву і публічна заявіць аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, яму даецца другі шанс. Калі словы пакаяння аказваюцца хлуснёй, з такімі людзьмі мы растаемся адразу і назаўжды», - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка ў ходзе свайго выступлення адзначыў, што на развіццё культуры ў гэтым годзе выдаткуюць больш за Br182 млн. з рэспубліканскага бюджэту.
«Урадам прыняты ўсе меры па забеспячэнню стабільнай работы галіны. У рэспубліканскім бюджэце на бягучы год прадугледжана больш як Br182 млн на развіццё культуры, што на 20,1 працэнта больш, чым у 2022 годзе. Разам з тым застаецца актуальным пытанне ўзроўню заработнай платы ў сферы, задача прыярытэтнага павышэння памеру аплаты працы асобных катэгорый работнікаў бюджэтнай сферы. Пастаўлена праграма дзейнасці ўрада, да 2025 года заработная плата работнікаў будзе даведзена да 80 працэнтаў ад сярэдняга рэспубліканскага ўзроўню. І мы гэту тэндэнцыю штогод павінны падтрымліваць, каб выйсці на зададзеныя паказчыкі», - расказаў Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што ў цэлым сфера культуры ў мінулым годзе спрацавала ўстойліва, прадэманстраваўшы прырост у параўнанні з 2021 годам. «Тэмп росту пазабюджэтных даходаў склаў 120,6 працэнта, але мы павінны ўлічваць, што гэта нізкая база 2021 года. Перавыкананы ўстаноўлены ўрадам нарматыў расходаў на культуру на аднаго жыхара. Пры ўстаноўленым нарматыве ў 1,5 базавыя велічыні расходы склалі 2,1 базавыя велічыні «Гэта значыць, забяспечылі рост экспарту паслуг. Нягледзячы на рост пазабюджэтных даходаў арганізацый культуры, яны яшчэ не дасягнулі паказчыкаў да пандэмійнага перыяду. Іх сярэдні ўзровень у мінулым годзе склаў 94,1 працэнта да ўзроўню 2019 года. А ўзровень экспарту па падначаленым Міністэрству арганізацыям - 91,5%. Таму арганізацыям сферы культуры трэба даводзіць больш напружаныя задачы па самастойным зараблянні сродкаў», - падкрэсліў ён.
Таксама Ігар Петрышэнка звярнуў увагу на работу з моладдзю, падкрэсліў важнасць стварэння беларускіх мастацкіх і дакументальных фільмаў, звярнуў увагу на іншыя актуальныя аспекты дзейнасці ў сферы культуры.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка адзначыў, што Адміністрацыяй Прэзідэнта ўдзяляецца дастаткова сур'ёзная ўвага ўсім сферам дзейнасці, усім напрамкам у сферы культуры.
«Аналіз паказвае, што, сапраўды, за мінулы год у сферы культуры праведзена маштабная праца па захаванні і прымнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальнай традыцыі, стварэнні новых запатрабаваных грамадствам твораў. Не засталіся без увагі і вядомыя дзеячы культуры і артысты, і новыя таленты, якія прадстаўлялі нашу краіну на розных пляцоўках, у тым ліку за мяжой. Зразумела, што ўсе гэтыя дасягненні - заслуга нашых людзей, працавітых, адданых прафесіі, адданых краіне», - заявіў Ігар Сяргеенка.
Тым не менш, як падкрэсліў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінкульту сёння ёсць над чым працаваць.
«Сёння Міністэрству культуры не заўсёды ўдаецца правільна расстаўляць прыярытэты і знаходзіць аптымальны шлях вырашэння пастаўленых Кіраўніком дзяржавы задач, спрагназаваць развіццё галіны, запытаў грамадства, каб нацыянальная культура працавала на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці, згуртаванне беларускага народа. Неабходна ўзмацніць кантрольныя і метадычныя функцыі апарата міністэрства, асабліва на цэнтральных рэспубліканскіх аб'ектах і ў творчых калектывах. Яны, напэўна, сёння больш маюць патрэбу ва ўвазе, у ацэнцы сітуацыі, у сустрэчах, у перспектывах накіравання іх развіцця. На наш погляд, трэба сфарміраваць сістэму ўнутранага стратэгічнага планавання і аўдыту, калі супрацоўнікі Міністэрства культуры сумесна са спецыялістамі галіны будуць рыхтаваць праграмныя дакументы і кантраляваць іх выкананне. І не заўсёды, мусіць, часта трэба выязджаць міністру і кіраўніцтву ведамства па рэгіёнах: тамака не заўсёды і разумеюць мэту вашых кантрольных паездак. На месцах ёсць намеснікі старшыняў аблвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў - няхай працуюць. Як паказвае аналіз, менш за ўсё праблем, якія патрабуюць вырашэння пытанняў узнікае на месцах, у рэгіёнах. А калі яны будуць вырашацца ў цэнтры, то будуць плаўна такім жа чынам пераходзіць уніз», - адзначыў Ігар Сяргеенка.
У сваім выступленні Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама звярнуў увагу на пытанні падрыхтоўкі маладых прафесійных кадраў і работы з лаўрэатамі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераходу тэатраў на парытэтнае фінансаванне, кантролю ў музейнай сферы, дзейнасцю музеяў і ўмацаванні іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэння беларускіх фільмаў, ідэалагічнай работы, іншыя актуальныя аспекты культурнай сферы.
Пасля завяршэння выніковай калегіі былі ўручаны ўзнагароды Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада і Міністэрства культуры лепшым дзеячам сферы культуры па выніках работы ў 2022 годзе, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў «Лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі 2022 года» і «Лепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі арганізацыі культуры і ўстановы адукацыі сферы культуры».
З поўнай версіяй даклада Міністра культуры на выніковай калегіі і іншымі цікавымі падрабязнасцямі можна будзе азнаёміцца ў восьмым выпуску газеты «Культура» ад 25 лютага 2023 года.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)