adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

23 мая 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прысвечанае 65-годдзю ўдзелу Беларусі ў ЮНЕСКА

24.05.2019

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 23 мая 2019 г. адбылося ўрачыстае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прысвечанае 65-годдзю ўдзелу Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Даведачна: Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе і на працягу многіх гадоў ажыццяўляе з гэтай міжнароднай арганізацыяй плённае, дынамічнае супрацоўніцтва. Рэспублікай Беларусь ратыфікаваны пяць канвенцый ЮНЕСКА ў сферы культуры.

На пасяджэнні былі абмеркаваны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з ЮНЕСКА.


У ходзе мерапрыемства намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Шарамецьевым С. І., які з'яўляецца старшынёй Камітэта па пытаннях культуры Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, прадстаўлена прэзентацыя аб выніках супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЕСКА ў сферы культуры.

arrow
arrow