24 красавіка ў Палацы спорту адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі "Час выбраў нас" для ўдзельнікаў VII УНС
Арганізатар мерапрыемства - Міністэрства культуры.
Канцэртная праграма пройдзе ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова.
Праграма канцэрта сфарміравана з вядомых і любімых песень пра Беларусь, а таксама прэм'ер у выкананні артыстаў беларускай эстрады: народных артыстаў Беларусі Уладзіміра Громава і Анатоля Ярмоленкі, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Руслана Аляхно і Вікторыі Алешкі, уладальніка медаля Ф. Скарыны Юліі Быкавай, пераможцаў трох сезонаў тэлепраекта "Фактар.Бай" Андрэя Панісава, Івана Дзятлава і Данііла Савені, дзяржаўнага ансамбля "Песняры", заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь ансамбля "Сябры", ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў; ансамбля Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і інш.