25-26 мая 2017 года на базе ўстановы “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя В.І.Леніна” праведзены выяздны семінар “Сучаснае становішча і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці”
25-26 мая 2017 года на базе ўстановы “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя В.І.Леніна” праведзены выяздны семінар “Сучаснае становішча і вектары развіцця бібліятэк Гомельскай вобласці”, у якім па запрашэнню бібліятэкі прынялі ўдзел група супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на чале з намеснікам дырэктара па інфармацыйных рэсурсах – Кузьмініч Таццянай Васільеўнай, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Бацян Сяргей Уладзіміравіч, а таксама дырэктар навукова-вытворчай фірмы “ІНЕАК” Майсак Іна Васільеўна. На семінары прысутнічалі прадстаўнікі абласной бібліятэкі, а таксама публічных бібліятэк вобласці.
На пачатку мерапрыемства з прывітальным словам выступіла галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Забіяка Таццяна Анатольеўна.
У выступленнях дакладчыкаў былі закрануты тэмы фарміравання і выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк, дзейнасці зводнага электроннага каталогу, дзяржаўнага рэгулявання бібліятэчнай дзейнасці і іншыя.
На другі дзень прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі ДУА “Гомельскі дзіцячы дом” і ДУА “Улукоўская дапаможная школа-інтэрнат”, дзе ў рамках акцыі “Книга – источник мудрости, знаний и науки...” перадалі ў дар выхаванцам камплекты па 200 разнастайных выданняў.
У ходзе выезда па Гомельскай вобласці удзельнікі семінара атрымалі магчымасць азнаеміцца з работай бібліобуса у вёсцы Елянец Буда-Кашалёўскага раёна, дзейнасцю Звонецкай сельскай бібліятэкі Рагачоўскага раёна, а таксама ДУК “Рагачоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча”.