adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

26 студзеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства

27.01.2021
Як стала вядома, працягваецца работа па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб культуры, амаль усе заўвагі, якія паступілі ад дзяржаўных органаў, улічаныя, праект Кодэкса мае быць унесены на разгляд Савета Міністраў у лютым – сакавіку. Распрацаваныя таксама праекты нарматыўна-прававых актаў аб дзяржпадтрымцы кінастудыі “Беларусьфільм”, яны знаходзяцца на разглядзе ў апараце Савета Міністраў.

Па даручэнні міністра быў распрацаваны таксама план работы па папулярызацыі айчыннай культуры за мяжой у супрацоўніцтве з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар. Ідзе збор прапаноў для стварэння “Залатой калекцыі” найлепшых твораў беларускай культуры, якія маглі б быць алічбаваныя і выкарыстоўвацца ў прэзентацыйных мэтах, у тым ліку за мяжой. У межах гэтых захадаў прадугледжаныя, у тым ліку, рэстаўрацыя кінафонда студыі “Беларусьфільм” і стварэнне фільмаў аб культурных брэндах Рэспублікі Беларусь.
arrow
arrow