adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

27 красавіка 2017 г. адбылося выязное пасяджэнне Рэспубліканскай рады дырэктараў музеяў у Замкавым комплексе “Мір”

02.05.2017

Пад час пасяджэння былі абмеркаваны накірункі працы і задачы Рэспубліканскай рады дырэктараў на 2017-2019 гг., якія акрэслілі старшыня рады, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы А.Р.Ляшковіч і намеснік старшыні рады, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” С.М.Клімаў.

Вялікая ўвага была нададзена пытанню плённага супрацоўніцтва музея і школы ў сучасных эканамічных умовах. У 2016-2017 навучальным годзе назіраецца зніжэнне запатрабаванасці такога віда паслугі як выстаўка па-за музеям альбо лекцыя на базе ўстановы адукацыі. Разам з тым, удзельнікі пасяджэння падкрэслілі, што адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі сёння з’яўляецца выхаванне асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, патрыёта сваёй краіны, зацікаўленага айчыннай гісторыяй і культурай. Узаемадзеянне музея і школы, на думку дырэктараў вядучых музеяў краіны, павінна адыгрываць вядучую ролю ў гэтай справе. Перад Рэспубліканскай радай дырэктараў музеяў стаіць задача актывізаваць узаемадзеянне музея і школы.

Міжнароднае супрацоўніцтва беларускіх музеяў як шлях інтэграцыі ў сусветную культурную прастору застаецца важнай задачай беларускіх музеяў. І ў вырашэнні гэтай задачы вялікую ролю адыгрывае супрацоўніцтва з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як ЮНЕСКА і ІКОМ. Дэвіз Міжнароднага дня музеяў у 2017 годзе, абвешчаны Міжнародным Саветам музеяў “Спорныя тэмы гісторыі ў музеі” і яго трэба ўлічваць у правядзенні мерапрыемстваў, у тым ліку, і пад час Ночы музеяў. Гэта падкрэсліла старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага Савета музеяў Таццяна Бембель.

У 2017 годзе адзначаюцца 135-гадовыя юбілеі народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб правядзенні мерапрыемстваў і падрыхтоўцы да 135-гадовага юбілею Янкі Купалы расказала дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы А.Р.Ляшковіч.

Аб важнасці рэалізацыі абменных выставачных праектаў з выкарыстаннем збораў музеяў рэспубліканскага і рэгіянальнага падпарадкавання падкрэсліла начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Н.І.Задзяркоўская. Было вырашана ўдасканаліць план абменных выставачных праектаў з выкарыстаннем збораў музеяў рэспубліканскага і рэгіянальнага падпарадкавання.

Акрамя таго, у Мірскім замку члены Рэспубліканскай рады дырэктараў музеяў азнаёміліся з міжнароднай выставай “Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст.”, урачыстае адкрыццё якой адбылося 21 красавіка, і адзначылі яе высокі ўзровень.

arrow
arrow