27 мая Міністр культуры А.М.Маркевіч правёў прамую тэлефонную лінію
Грамадзян цікавілі пытанні культурнай асветы насельніцтва ў тым ліку праз кінематаграфію, правядзенне тэатральных і канцэртных прадстаўленняў не толькі ў абласных цэнтрах, але і ў малых гарадах і вёсках, імпартазамяшчэнне ў беларускай культуры, прасоўванне нацыянальнага прадукту на замежныя рынкі, стварэнне анімацыйных фільмаў для дзіцячай аўдыторыі на гістарычную тэматыку, іншыя тэмы.
Усе пытанні разгледжаны ў індывідуальным парадку. Асобныя пытанні будуць прапрацаваны дадаткова, дадзены адпаведныя даручэнні.