28 лістапада адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь на базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне
Размова ішла аб рабоце тэатральна-відовішчных арганізацый ва ўмовах пераходу на новы механізм фінансавання.
Нагадаем, што ў Беларусі згодна з Указам Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi №275 "Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры" з 1 студзеня 2024 года змяніліся падыходы да фінансавання дзейнасці дзяржаўных тэатраў.
Фінансаванне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў ажыццяўляецца ў прапорцыях 60/40.
Добрыя вынікі па рэалізацыі Указа Прэзідэнта паказвае Мінскі абласны драматычны тэатр, што адзначыў Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч.