29 – 30 красавіка 2019 г. у Мінску адбудзецца рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь»
Міністэрства культуры 29 – 30 красавіка 2019 г. арганізоўвае рэспубліканскі семінар «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь» для прадстаўнікоў выканкамаў, якія адказваюць за пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.
Дадзенае мерапрыемства накіравана на ўдасканаленне арганізацыі працы і павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
На семінары будуць разгледжаны актуальныя практычныя пытанні аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і нематэрыяльнай спадчыны.