adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

3-4 снежня на базе Спартыўна-культурнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшоў V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

07.12.2022

Удзел прынялі 84 музеі Рэспублікі Беларусь. Таксама Форум наведалі госці з 13 музеяў Расійскай Федэрацыі. У выніку ўзаемадзеяння было падпісана 6 дагавораў аб супрацоўніцтве памiж музеямі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

У рамках прэзентацый на Форуме ўдзельнікі прадставілі свае калекцыі, культурна-адукацыйныя і экспазіцыйна-выставачныя праекты, прадэманстравалі новыя формы работы з наведвальнікамі і прымяненне новых тэхналогій у музейнай справе. Прайшлі дэманстрацыйная і дзелавая праграмы.

Гэты Форум стаў пляцоўкай для ўсебаковага абмеркавання далейшага развіцця музейнай справы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, для фарміравання новых праектаў, расстаноўкі гістарычных прыярытэтаў і акцэнтаў, пашырэння міжнародных сувязей.


arrow
arrow