3 жніўня Міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян
Падчас прыёму закраналіся пытанні, якія датычацца вучэбнай дзейнасці ў творчых установах адукацыі, удзелу ў дзяржаўных канцэртных мерапрыемствах, працаўладкавання і перспектыў таленавітай моладзі, а таксама іншыя тэмы.
Усе пытанні, якія паступілі, былі разгледжаны ў індывідуальным парадку. У адносінах да некаторых з іх дадзены адпаведныя даручэнні супрацоўнікам Міністэрства культуры, з мэтай іх далейшай дадатковай прапрацоўкі.