adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

3-га лютага падведзены  вынікі конкурсу на стварэнне  куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 57-й Венецыянскай біенале  сучаснага мастацтва

10.02.2017

Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 18 куратарскіх канцэпцый. Рашэннем журы, у склад якога уваходзілі прадстаўнікі Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускагоа саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і іншых арганізацый, пераможцай конкурсу вызначана куратарская канцэпцыя “Стол” (куратар – Раман Заслонаў, выканаўцы – Раман Заслонаў, Віктар Лабковіч, Сяргей Талыбаў).

У выпадку адмовы пераможцы конкурсу ад прадстаўлення свайго праекта на біенале, для ўдзелу ў мерапрыемстве журы рэкамендавала куратарскую канцэпцыю “500 гадоў. Мастацтва, кніга і мастацтва кнігі” (куратар – Алла Зміёва).

Журы адзначыла арыгінальнасць прэзентацыі нацыянальных традыцый у спалучэнні са здабыткамі сусветнага мастацтва ў куратарскай канцэпцыі “Муранемано” (куратары – Павел Вайніцкій і Алена Златкавіч) і рэкамендавала Нацыянальнаму цэнтру сучасных мастацтваў разам з куратарамі прапрацаваць магчымасць яе рэалізацыі пры падрыхтоўцы да наступнай Венецыянскай біенале.

Журы таксама прапанавала Нацыянальнаму цэнтру сучасных мастацтваў звярнуць увагу на супрацоўніцтва са стваральнікамі куратарскіх канцэпцый “Формула ўспрымання” (куратар – Максім Петруль), “Дно” (куратар – Таццяна Радзівілка), “Час як рэнтген” (куратар – Васіль Зянько), “Паэзія сэнсаў”, “Мая Амерыка”, “Алхімія жывога мастацтва”, “Ода да радасці” (куратар – Кацярына Кенігсберг), “Нафта” (куратары – Алена Толабава, Наталля Абрамовіч)  шляхам іх прыцягнення да ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага мастацтва і іншых праектах ў сферы сучаснага мастацтва.

Міністэрства культуры выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам конкурсу.

arrow
arrow