adress г. Мінск, 220004, пр. Пераможцаў, 11

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

30 верасня 2021 г. Мiнiстэрства культуры сумесна з Вялiкiм тэатрам Беларусi праводзіць урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дням Еўрапейскай спадчыны на тэму «Гiсторыя. Тэатр. Спадчына»

27.09.2021
Дні Еўрапейскай спадчыны – агульнаеўрапейскі праект, які адбываецца ў верасні кожнага года, і закліканы знаёміць грамадскасць з культурнай спадчынай, заахвочваць цікавасць да захавання спадчыны для перадачы нашчадкам, пашыраць веды аб разнастайнасці спадчыны.
У гэтым годзе тэма мерапрыемства прысвечана багатай спадчыне музычна-тэатральнага мастацтва Беларусі, якое налічвае не адно стагоддзе.
З гэтай нагоды ў Вялiкiм тэатры Беларусi, які з'яўляецца таксама помнікам архітэктуры нацыянальнага значэння, абудзецца экскурсія па будынку тэатра, знаёмства з выставамі тэатральных афiш замежных гастроляў Вялiкага тэатра Беларусi i сцэнiчных касцюмаў да прэм'ернага спектакля «Дзiкае паляванне караля Стаха» У.Солтана, паказ тэатралiзаванага канцэрта ў выкананнi вядучых салiстаў оперы ў камернай залі iмя Л.П.Александроўскай.
У мерапрыемствы прымуць удзел кіраўнікі тэатральных устаноў, музеяў Беларусі, прадстаўнікі аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама і іншыя зацікаўленыя.
arrow
arrow