30 студзеня ў бібліятэцы адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі аб выніках 2023 года і задачах на 2024 год
На мерапрыемстве выступіў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін. Ён падвёў вынікі, выказаў словы падзякі калектыву за зладжаную работу і вызначыў планы і задачы на бягучы год.
Спікерамі пасяджэння выступілі начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч, начальнік інфармацыйнага цэнтра Ала Шарамецьева, начальнік сацыякультурнага цэнтра Радміла Букач.
Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў за поспехі ў працоўнай дзейнасці, а таксама па выніках конкурсу, прымеркаванага да навагодніх свят - «Лепшае афармленне да Новага года!»