31 кастрычніка Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч знаходзіўся з рабочым візітам у Рагачове
Міністр сустрэўся з прадстаўнікамі ўстаноў культуры Рагачоўшчыны, з якімі абмеркаваў пытанне сямейнага выхавання як асновы моцнай дзяржавы.
Таксама ўдзельнікі дыялогу пагаварылі аб тэндэнцыях развіцця галіны і далейшых перспектывах беларускай культуры.
Заключным момантам мерапрыемства стала экскурсія па дзіцячай школе мастацтваў горада Рагачова імя А. Каплана.