5 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў 16-ы раз прайшло рэспубліканскае свята "Купалле"("Александрыя збірае сяброў")
У святочных мерапрыемствах прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
На маляўнічым беразе Дняпра разгарнуўся сапраўдны святочны гарадок са сваімі вулачкамі, кірмашовымі радамі і смачнымі пачастункамі. А "жыхары" гэтага горада - шчаслівыя госці, якія прыехалі зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і атрымаць асалоду ад шырокага гуляння. Сёлета свята сабрала рэкордную колькасць наведвальнікаў - больш за 115 тысяч чалавек!
У ліку галоўных тэм свята сёлета - 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя беларускіх майстроў, удзел у свяце "Купалле" прымаюць дэлегацыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з амаль трох дзясяткаў рэгіёнаў Расіі. Упершыню прымаюць удзел у свяце прадстаўнікі Амурскай і Сахалінскай абласцей, Башкартастана.
Сэрцам фестывалю стала выстава-кірмаш "Купальскае дрэва жыцця". Тут прадставілі падворкамі ўсе раёны Магілёўскай вобласці і 29 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.
Завяршылася свята Гала-канцэртам "Кінатэатр "Александрыя". Гала-канцэрт прайшоў у фармаце мюзікла і інтэрактыву. Асноўнай тэмай стала кіно, выкарыстаныя дасылкі да вельмі папулярных, любiмых і пераважна савецкіх кінафільмаў.
У мерапрыемствах таксама прыняў удзел Міністр культуры, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Руслан Чарнецкі. Руслан Іосіфавіч наведаў святочныя канцэрты рэспубліканскага свята, а таксама палявы кінатэатр, экспазіцыю, прысвечаную беларускаму кінематографу і іншыя выставачныя пляцоўкі.
Разам з тым у Александрыі працавала спецыяльная выставачная экспазіцыя, падрыхтаваная Міністэрствам культуры. На выставе былі прадстаўлены праекты, рэалізаваныя за кошт грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры, а таксама праграмы лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.